Дзень чыгуначных войскаў адзначаюць у Беларусі 6 жніўня

6 августа 2023

Беларусь сёння адзначае Дзень чыгуначных войскаў. З прафесійным святам асабовы склад і ветэранаў павіншаваў Прэзідэнт.

Гісторыя гэтага ўнікальнага роду войскаў бярэ пачатак у далёкім 1876 годзе. Тады ў Баранавічах быў створаны першы чыгуначны батальён. З тых часоў чыгуначныя злучэнні і воінскія часці адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны і мабільнасці Узброеных сіл.