Спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў будуць арганізаваны на 12-ці спартыўных пляцоўках Мінска

13 июля 2018

Дэталі размяшчэння спартсменаў, што прыбудуць у Мінск у чэрвені 2019-га, зараз абмяркоўваюць у гарадской мэрыі. Ужо вядома, што на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў студэнцкая вёска на праспекце Дзяржынскага стане алімпійскай.

Зараз у вёсцы функцыянуюць 7 інтэрнатаў. Да канца 2018-га скончаць будаўніцтва 8-га на 1800 месцаў. Такім чынам, да пачатку спаборніцтваў студэнцкая вёска стане цалкам завершаным комплексам з неабходнай інфраструктурай. Там жа будзе арганізавана харчаванне спартсменаў і аператыўнае медыцынскае абслугоўванне.

Спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў будуць арганізаваны на 12-ці спартыўных пляцоўках Мінска. Плануецца, што да нас прыедуць каля 4 тысяч спартсменаў, 2 тысячы трэнераў і іншых прадстаўнікоў дэлегацый з 50 еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.