Салігорскі "Шахцёр" выйграў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе

9 ноября 2015

У заключным туры гарнякі з лікам 2:1 перайгралі брэсцкае "Дынама". Адзін з забітых мячоў на рахунку Мікалая Януша, ён жа з 15 галамі і стаў лепшым бамбардзірам турніру. 

"Віцебск" уступіў на выездзе "Мінску" 2:3, але захаваў прапіску ў Вышэйшай лізе. Пакідае наймацнейшы дывізіён "Гомель", які прайграў мінскаму "Дынама" 1:2.