На "Мінск-Арэне" пройдуць спаборніцтвы па гімнастыцы і веласпорце

30 июня 2019

Розыгрышам 10 камплектаў медалёў у індывідуальных практыкаваннях падвядуць рысу пад спаборніцтвамі гімнасты. Радуе, што некаторыя з фіналаў пройдуць не без удзелу беларускіх спартсменаў.

Не спіць сёння і веладром. Там спаборніцтвы пачаліся раніцай і завершацца толькі ў 5 вечара.

На "Мінск-Арэне" працуе наш карэспандэнт Крысціна Камыш (прамое ўключэнне). Ведаеце, нават крыху сумна, што гэты спаборніцкі марафон падыходзіць да завяршэння. Але радуе, што яшчэ застаецца цэлы дзень, каб пабалець за нашых. Напрыклад, на "Мінск-Арэне" працягнуць выступаць гімнасты.

Сёння ў праграме фінальныя спаборніцтвы на асобных снарадах. Ягор Шарамкоў заяўлены на вольныя практыкаванні. Андрэй Ліхавіцкі выступіць у практыкаваннях на кані і перакладзіне. І, вядома, перажываем за Анастасію Алістратаву. Маладая спартсменка рыхтуецца паказаць сябе ў вольных практыкаваннях і, вядома, на рознавысокіх брусах. Менавіта гэты снарад дзяўчына называе каронным. На чэмпіянаце Еўропы, які прайшоў у маі ў Польшчы, Анастасія заняла 4 месца ў практыкаваннях на брусах.

Фіналы стартуюць у 13:00. У нас у студыі прысутнічае галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па спартыўнай гімнастыцы Валерый Каладзінскі (відэа).

Горача будзе і на веладроме "Мінск-Арэны". Таццяна Шаракова будзе змагацца за золата ў жаночай індывідуальнай гонцы праследавання. Яе саперніца - італьянка Марта Кавалі. У кваліфікацыі наша спартсменка паказала самыя хуткія секунды. Акрамя таго, увага беларускіх фанатаў прыкавана да мужчынскага омніуму - гэта веласіпеднае мнагабор'е, дзе нашу краіну прадстаўляе Раман Цішкоў. Паліна Піваварава і Ганна Церах выступяць у жаночым медысане. Яшчэ раз нагадаю, заезд Таццяны Шараковай стартуе ў 13:10.