Сабаленка ў фінале Australian Open - не прапусціце ў 11:30 на "Беларусь 5"

27 января 2024

Фінал Australian Open у эфіры спартыўнага канала "Беларусь 5". Другая ракетка свету Арына Сабаленка за чэмпіёнскі тытул паспрачаецца з прадстаўніцай Кітая Чжэн Ціньвэнь. Раней дзяўчыны перасякаліся аднойчы, дзе перамогу за два сэты аформіла беларуская спартсменка. Ці зможа Сабаленка і на гэты раз перамагчы? Прамая трансляцыя фінальнага паядынку на "Беларусь 5". Пачатак у 11:30. Не прапусціце!