Шанцаў на плэй-оф стала менш

14 мая 2016

Зборная Беларусі па хакеі ў пятым матчы чэмпіянату свету ў Санкт-Пецярбургу прайграла камандзе Германіі. Пасля двух перыядаў падапечныя Дэйва Льюіса саступалі 1:4 і не змаглі паўтарыць геройстваў, якія ўдаліся беларусам у папярэднім матчы са Славакіяй. Паражэнне 2:5. Адзначым, дзве галявыя перадачы на рахунку нашага варатара Віталя Коваля. За два туры да фінішу групавога этапа ў беларусаў тры ачкі. Да зоны плэй-оф чатыры балы.

Сёння беларусы пастараюцца рэабілітавацца ў гульні з камандай групы B - Венгрыяй. Прамая трансляцыя ў 16:15 на "Беларусь 1". Да гэтага французы згуляюць з фінамі, а ў вячэрні час канадцы (як і "суомі", якія выйгралі ўсе сустрэчы) пазмагаюцца са славакамі. У групе A гаспадароў турніру - расіян - чакае супрацьстаянне са швейцарцамі, шведы гуляюць з нарвежцамі, а таксама высвятляюць адносіны казахі і латышы.