Анлайн-канферэнцыя з першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама

22 января 2015

Сёння ў 11 гадзін на сайце Белтэлерадыёкампаніі пройдзе анлайн-канферэнцыя з Уладзімірам Кухаравым - першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. Госць студыі распавядзе пра планы рэканструкцыі грамадскіх аб'ектаў сталіцы, будаўніцтва новых парковак і дарожных развязак.

Асаблівая ўвага тэме жыллёвай палітыкі. Задаваць свае пытанні можна зараз на сайце tvr.by.