Сёння ў праграме чэмпіянату свету шэсць сустрэч

6 мая 2018

Зборная Беларусі па хакеі ў другім матчы групавога этапу чэмпіянату свету нанесла на 10 кідкоў у вароты больш за Францыю, але гэта не выратавала ад паражэння. Каманда Дэйва Льюіса саступае 2:6. Наступная сустрэча - у панядзелак супраць Расіі. Трансляцыя ў 17:15 на "Беларусь 1".

Сёння ў праграме чэмпіянату свету шэсць сустрэч. Усе можна ўбачыць у эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга. Самы цікавы матч - Швецыя - Чэхія. Ён пачнецца ў 17:15, трансляцыя на "Беларусь 5".