Сёння ў 9:30 у інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі пачнецца анлайн-канферэнцыя з заслужаным трэнерам СССР Спартаком Мірановічам і дырэктарам легендарнага СКА Паўлам Галкіным

2 мая 2013

Гандбольны клуб СКА (Мінск) адраджаецца. Наймацнейшая каманда свету 80-х блізкая да таго, каб заваяваць у гэтым сезоне прэстыжны трафей - Кубак выкліку. Для гэтага ў фінале турніру армейцам неабходна абгуляць па суме двух матчаў каманду з Люксембурга.  Даведацца аб шанцах армейцаў на фінал можна з першых вуснаў: сёння ў 9:30 у інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі пачнецца анлайн-канферэнцыя з заслужаным трэнерам СССР Спартаком Мірановічам і дырэктарам легендарнага СКА Паўлам Галкіным. Свае пытанні можна пакідаць на нашым сайце ўжо зараз.