Сёння ў беларусаў ёсць усе шанцы на алімпійскія медалі

19 августа 2016

Стаўка на лёгкую атлетыку. Іван Ціхан, які выканаў кваліфікацыйны нарматыў з першай спробы, а таксама Сяргей Каламоец выступяць у фінале кідання молата. Таксама сочым за Іванам Троцкім у хадзьбе на 50 кіламетраў і Анастасіяй Яцэвіч на дыстанцыі 20 кіламетраў. У веславанні байдарка-чацвёрка ў складзе Маргарыты Махневай, Надзеі Ляпешкі, Вольгі Худзенкі і Марыны Ліцвінчук будзе змагацца за выхад у фінал. Стартуюць сёння і нашы гімнасткі. Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна выступяць у кваліфікацыі шматбор'я. У сучасным пяцібор'і - фінал. Перажываем за Анастасію Пракапенку. У вольнай барацьбе будзе змагацца Асадула Лачынаў. У кваліфікацыі скачкоў з 10-метровай вышкі заяўленыя Вадзім Каптур і Яўген Каралёў.