Сёння сталічнае "Дынама" прыме барысаўскі БАТЭ

1 октября 2017

Дзень, пасля якога можна будзе даць адказ на галоўнае пытанне сезона - хто стане чэмпіёнам Беларусі па футболе. Сёння сталічнае "Дынама" прыме барысаўскі БАТЭ. Мінчане на другім радку турнірнай табліцы. У актыве 52 балы. Жоўта-сінія ад іх адстаюць на адзін пункт. Лідзіруе, нагадаем, салігорскі "Шахцёр" з перавагай над "Дынама" ў адно ачко. Цікава і тое, што апошнія тры сустрэчы БАТЭ і бела-блакітных не падарылі сталічнай камандзе перамог: дзве нічые і паражэнне. Матч пачнецца ў 16:00 на стадыёне "Трактар". Прамая трансляцыя паядынка на "Беларусь 5".