Сёння на чэмпіянаце свету ў закрытых памяшканнях па лёгкай атлетыцы пачне спаборніцтвы Ірына Васькоўская

3 марта 2018

Сёння на чэмпіянаце свету ў закрытых памяшканнях па лёгкай атлетыцы, які гэтымі днямі прымае брытанскі Бірмінгем, пачне спаборніцтвы скакуха трайным Ірына Васькоўская. У сваім відзе Васькоўская размяшчаецца на чацвёртым радку сусветнага рэйтынгу. Таксама сёння за права прайсці ў паўфінал на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі паспрачаецца бягун Віталь Парахонька. Пачатак ранішняй сесіі ў 12:55, вячэрняй - у 16:10. "Беларусь 5" вядзе прамыя трансляцыі.