Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў Старых Дарогах

9 декабря 2021

Новы аб'ект на спартыўнай карце Мінскай вобласці. Сёння ў Старых Дарогах ўрачыста адкрылі фізкультурна-аздараўленчы комплекс. "Аквастар" размясціўся ў новым мікрараёне райцэнтра. І як адзначылі госці, сярод якіх і губернатар цэнтральнага рэгіёна Аляксандр Турчын, аб'ект узведзены хутка (роўна за год). Тут максімум магчымасцей для заняткаў фізкультурай і фітнесам. Але галоўнае - гэта басейн. Займацца плаваннем змогуць як навучэнцы мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, так і жыхары раёна. Для іх вольнага часу ёсць таксама більярдная зала і саўна. Юныя спартсмены да наваселля атрымалі падарунак ад аблвыканкама - сертыфікат на куплю інвентару. 

Навагодні падарунак - басейн - да канца снежня атрымаюць і жыхары аграгарадка Міханавічы. А ў планах на найбліжэйшыя гады і новыя фізкультурна-аздараўленчыя комплексы ў Дзяржынску і Фаніпалі, а таксама будаўніцтва басейна ў горадзе Узда.