Сёння на чэмпіянаце Еўропы па футболе пройдзе галоўны матч турніру

10 июля 2016

Партугалія або Францыя?! Сёння на чэмпіянаце Еўропы па футболе пройдзе галоўны матч турніру. Каманды падышлі да гульні без дыскваліфікацый і толькі ўдзел абаронцы піранейцаў Пепе пад пытаннем. У яго невялікае пашкоджанне. Цікавы факт: Францыя выйграла ў саперніка 10 апошніх сустрэч. Як будзе на гэты раз? Пачатак прамой трансляцыі ў 21:55 на "Беларусь 1".