Безыменная малпачка - зорка Інтэрнэту

4 февраля 2016

З яе ўдзелам атрымалася шоу для турыстаў у Іспаніі: жывёліна заскочыла ў кабіну турыстычнага аўтобуса, вадзіцель вырашыў з ёй паразмаўляць, а пасажыры смяяліся. Але шоу было не бясплатным: агледзеўшыся, малпачка сцягнула ў вадзіцеля… пакет з ежай. Адзін з пасажыраў зняў гэты момант на мабільны тэлефон. Ролік стаў хітом у Сетцы.