Зборныя Францыі і Аргенціны адкрыюць плэй-оф чэмпіянату свету па футболе

30 июня 2018

Матч пройдзе ў Казані. Для настаўніка "трохкаляровых" Дзідзье Дэшама гэты паядынак стане 80-ым, які ён правядзе ля руля каманды. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца на "Беларусь 5" у 16:50.

У 20:50 футбольны вечар прадоўжыцца паядынкам зборных Уругвая і Партугаліі, якія згуляюць на стадыёне "Фішт" і сустрэнуцца ўпершыню ў гісторыі. Уругвайцы на гэтым чэмпіянаце пакуль паказваюць стопрацэнтны вынік. Партугальцы ж пры адной перамозе двойчы згулялі ўнічыю.