Зборныя Беларусі і Славеніі па хакеі аспрэчаць пуцёўку на Алімпійскія гульні ў фінальнай кваліфікацыі ў Мінску

3 сентября 2016

Учара наша зборная выйграла другі матч на дамашнім турніры. 5:3 супраць Польшчы, а Славенія абгуляла датчан 3:0. Такім чынам, пераможца вызначыцца ў заўтрашнім супрацьстаянні Беларусь - Славенія. Прамая трансляцыя з "Мінск-Арэны" на "Беларусь 5" пачнецца ў 16:55.