Зборныя Беларусі і Фінляндыі па футболе згуляюць сёння ў Гомелі

11 июня 2013

Зборная Беларусі па футболе рыхтуецца ўзяць рэванш у Фінляндыі за паражэнне ў Хельсінкі. Чатыры дні таму каманда Кандрацьева саступіла - 0:1. І зараз займае апошняе, пятае, месца ў адборачнай групе I да чэмпіянату свету - 2014. Паядынак Беларусь - Фінляндыя пройдзе сёння ў Гомелі. Прамую трансляцыю з гомельскага стадыёна будзе весці тэлеканал Беларусь 2. Пачатак у 19:55.