Зборная Еўропы атрымала перамогу над камандай ЗША

11 сентября 2019

Інтрыга вырашылася. Зборная Еўропы атрымала перамогу над ЗША ў матчавай сустрэчы на стадыёне "Дынама". Немалы ўклад ў агульную перамогу каманды Старога Свету ўнеслі і беларусы. Самыя яркія моманты сабрала Алена Гарэльчык.

"Добрая праца!",  - скажа Сяргей Шубянкоў нашаму Віталю Парахоньку, праходзячы каля таго ў мікст-зоне. Гэта здарыцца адразу пасля забегу на 110 метраў з бар'ерамі, дзе каманда Еўропы набярэ 24 балы супраць 13 у зборнай ЗША, яшчэ больш павялічыўшы адрыў у матчавай сустрэчы.

У другі дзень матчавай сустрэчы еўрапейцы імкліва павялічвалі разрыў у агульным ліку. Не падкачалі і беларусы. Анастасія Мірончык-Іванова выйграла спаборніцтвы па скачках у даўжыню. Прычым Анастасія на тры сантыметры ляцела далей, чым алімпійская

чэмпіёнка амерыканка Брытні Рыз. Ганна Малышчык прынесла ў скарбонку каманды сем балаў, стаўшы другой ў кіданні молата. Сапраўдная фантастыка дзеялася ў сектары для скачкоў у вышыню. Спачатку Максім Недасекаў, узяўшы 2,35, выйшаў у сусветныя лідары сезона, а ўжо на наступны дзень авацыі балельшчыкаў зрывала Юлія Леўчанка. Мінскі стадыён "Дынама" прынёс спартсменцы з Украіны не толькі новы асабісты рэкорд, але і вывеў у сусветныя лідары сярод тых, камуняма 23.

Два дні барацьбы на дарожках і ў сектарах. Барацьбы за сябе і за сваю каманду. Секунды, метры і ачкі. І агульны вынік - 724 з паловай супраць 601 бала і 0,5. Зборная Еўропы атрымлівае перамогу над ЗША ў гістарычным матчы на "Дынама".

Каманда Старога Свету практычна ў поўным складзе здзяйсняе круг пашаны па стадыёне, кожны спартсмен дзякуе балельшчыкам, а хтосьці вырашае выкупацца ў воднай яме для стыпль-чэзу. Чэмпіёнам можна. І вось ён самы яркі і эмацыйны момант.

Каманда ЗША сёння ўступіла, у любым выпадку сапернікам варта сказаць дзякуй за тое, што дапамаглі ўстроіць сапраўднае спартыўнае свята. Зорна-паласатыя, безумоўна,  прагнуць рэваншу. Такая магчымасць будзе праз два гады. Пакуль, праўда, незразумела, на якім кантыненце і ў якім горадзе. У лёгкаатлетычных кулуарах не выключаюць - матчавая сустрэча можа вярнуцца ў Мінск.