У Беларусі павінны вызначыцца з будучыняй Белкаапсаюза. Такое даручэнне напярэдадні даў Прэзідэнт

25 сентября 2018

Спісваць з рахункаў спажыўкааперацыю не будуць. Але пазначыць сферы работы арганізацыі трэба будзе дэталёва. Як адзначыў кіраўнік Белкаапсаюза Валерый Іваноў, больш прыдатнай альтэрнатывы абслугоўванню на вёсцы сёння не знайсці. Бо прыватнік прыходзіць туды, дзе прыбыткова. А спажыўкааперацыя закрывае нават самыя нерэнтабельныя нішы, куды сеткавы гандаль ідзе неахвотна. У найбліжэйшыя месяцы сітуацыю ў арганізацыі возьмуць на карандаш. Аднак прынцыповае рашэнне застанецца нязменным.