Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір у Адэлаідзе

8 января 2023

Беларуская тэнісістка ўзяла тытул на першым у сезоне турніры. Пятая ракетка свету выйграла прэстыжны старт у Адэлаідзе. У фінале Сабаленцы супрацьстаяла маладая 18-гадовая Лінда Носкава, якая на аўстралійскіх кортах паднесла не адну сенсацыю.

Менавіта тэнісістка з Чэхіі, якая займае 102-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, спачатку прымусіла зачахліць ракетку нашу Вікторыю Азаранку, а ў паўфінале перайграла другі нумар сусветнага рэйтынгу Онс Жабер. Але ў вырашальным матчы сенсацыі не здарылася. Арына была мацнейшай у двух сэтах: 6:3 - у першай партыі, і на тай-брэйку аформіла сваю перавагу ў другой: 7:4.

Цікавы факт - Сабаленка за 4 згуляныя сустрэчы не аддала саперніцам ніводнага сэта. Прыемным бонусам да тытула стане "чэк" на 120 тысяч долараў. А вось 470 набраных рэйтынгавых ачкоў не паднімуць нашу Арыну ў сусветным рэйтынгу. Турнір у Адэлаідзе лічыцца рэпетыцыйным перад Адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі.