15 апреля 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон слабаўзбураны.   

16 красавіка ў народным календары Мікіта. У гэты дзень прыкмячалі: калі вецер з поўдня дзьме - яравыя добра расці будуць, а калі з поўначы - жыта дажджамі намочыць.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Горках у 1928 годзе - звыш 12 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2018 - амаль 25 градусаў цяпла.