Зборная Беларусі па пляжным футболе разграміла Германію

26 августа 2016

Зборная Беларусі па пляжным футболе разграміла Германію ў другім туры папярэдняй групы А суперфіналу Еўралігі ў італьянскай Катаніі - 7:2. Ужо заўтра ў 17:30 чакаецца найважнейшая сустрэча з Іспаніяй, пасля якой стане зразумела, за якое выніковае месца ў турніры пазмагаецца наша каманда.