Зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы заваявала тры медалі

9 марта 2015

Зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы заняла 8-е месца ў медальным заліку чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях. Нашы лёгкаатлеты заваявалі тры медалі. Чэмпіёнкай кантынента ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі стала Аліна Талай, сярэбраныя ўзнагароды дасталіся штурхальніцы ядра Юліі Леанцюк і Святлане Кудзеліч.