5 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначалі ў Венесуэле

7 июля 2013

Адразу пасля нашага свята Нікалас Мадура спяшаўся на свой. 5 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначалі ў Венесуэле і гэтым разам віншаванні адрасаваў ужо Аляксандр Лукашэнка свайму баліварыянскаму калегу. Дарэчы, Мадура, выступаючы ў Каракасе перад тымі, хто сабраўся з нагоды дня Дня Незалежнасці, закрануў і сітуацыю вакол супрацоўніка ЦРУ Сноўдэна, які ўцёк. Бо, калі лацінаамерыканскія лідары пакідалі Маскву, усе гадалі, у каго на борце ён апынецца. Не апынуўся ні ў каго, хоць самалёт Маралеса скандальна прымусілі прызямліцца ў Вене. Дык вось з высокай трыбуны на тыдні кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што гатовы прытуліць у сваёй краіне Эдварда Сноўдэна.


Дарэчы, акрамя Венесуэлы свае дзверы перад Сноўдэнам гатовыя таксама расчыніць лідары Балівіі і Нікарагуа.