Зборная Беларусі па хакеі стартавала на чэмпіянаце свету з перамогі над Славеніяй

3 мая 2015

Нагадаем, турнір прымаюць чэшскія гарады Прага і Острава. Як адзначыў галоўны трэнер Дэйв Льюіс, вызначальным фактарам стала гульня галкіпера Кевіна Лаланда. Нягледзячы на выніковыя лічбы 4:2, віны вартавога варот у прапушчаных шайбах не было.

Кевін Лаланд, галкіпер зборнай Беларусі па хакеі:

"Мы правялі не лепшы матч, некалькі разоў памыліліся і прапусцілі дзве шайбы. Але галоўнае, што перамаглі, з пункта погляду псіхалогіі гэта важна. Мы выступаем тут не самым моцным складам, але імкнемся строга выконваць устаноўку і перамагаць за кошт камандных дзеянняў. Са Славакіяй будзе складана, наколькі я ведаю, гэта не тая каманда, якую мы можам абгуляць".

Матч Беларусь - Славакія глядзіце сёння ў 17:15 на "Беларусь 2".