Міністэрства адукацыі вызначыла даты апошніх званкоў і выпускных

9 апреля 2020
Графік апошніх званкоў і выпускных устанавіла Міністэрства адукацыі. Сталічныя школьнікі 9-х і 11-х класаў скончаць вучобу 29 мая, вучні астатніх рэгіёнаў - 30 мая. Выпускныя з уручэннем атэстатаў пройдуць 10 або 11 чэрвеня. Экзамены старшакласнікі будуць здаваць з 1 па 9 чэрвеня. Дзевяцікласнікі, як звычайна, - рускую, беларускую мовы і матэматыку. Выпускнікі 11-х класаў - рускую або беларускую мовы на выбар і матэматыку пісьмова, вусны экзамен па англійскай мове і гісторыі Беларусі.