Зборная Беларусі па хакеі зноў упусціла шанец на Алімпіяду

5 сентября 2016

Зборная Беларусі па хакеі прапусціць другую Алімпіяду запар. Напярэдадні каманда Дэйва Люіса па булітах у вырашальным матчы фінальнай алімпійскай кваліфікацыі саступіла Славеніі - 2:3. У другім перыядзе ў вароты беларусаў двойчы закінуў Рок Цічар. На гэта дублем адказаў Андрэй Сцяпанаў. Гульня перайшла ў авертайм, але і там каманды пераможцу не выявілі. У серыі булітаў усё той жа Рок Цічар быў дакладны, а Андрэй Касціцын не здолеў рэалізаваць свой кідок.

У беларускіх варотах гуляў 22-гадовы Міхаіл Карнавухаў. Галкіпер у вырашальным матчы адбіў 29 кідкоў, з іх два буліты. Нагадаем, у 2013-ым менавіта славенцы пазбавілі шанца беларусаў на выступленне ў алімпійскім Сочы.