Зборная Беларусі па хакеі сустрэцца з камандай Казахстана. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

4 мая 2019

Усё самае цікавае на чэмпіянаце свету па хакеі  ў першым дывізіёне  толькі пачынаецца. Два найважнейшыя матчы  за два дні  маюцца быць зборнай Беларусі. Наша каманда ідзе па турніры без страт - толькі перамогі!  9 балаў у актыве. Мы лідзіруем у турнірнай табліцы. Нагадаем, толькі першае і другое выніковыя месцы  даюць права вярнуцца ў эліту. Сёння найскладанейшы матч супраць гаспадыні форуму - каманды Казахстана. У саперніка трэнерскі штаб на чале з беларусам Андрэем Скабелкай. Галоўнакамандуючы прызнаўся  ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін,   што сачыў за нашымі хлопцамі па ходзе сезона. Дружына Андрэя Сідарэнкі   правяла напярэдадні інтэнсіўную трэніроўку.  Дарэчы, са зборнай Казахстана  мы праводзілі спарынг перад стартам чэмпіянату свету. І тады нашы хлопцы былі мацнейшыя. 

Прамая трансляцыя матча Беларусь - Казахстан пачнецца на "Беларусь 5"  у 14:20.