Зборная Беларусі па хакеі пачала падрыхтоўку да ЧС-2021

1 апреля 2021
Сталі вядомыя імёны некалькіх хакеістаў, якія, магчыма, прадставяць нашу краіну на чэмпіянаце свету - 2021 у Рызе. У спісе - пакуль што 15 гульцоў, сярод іх - браты Касціцыны, Аляксей Коласаў і Франсіс Парэ. Сёння нацыянальная зборная пачала падрыхтоўку да сусветнага форуму. Склад будзе дапаўняцца па меры набліжэння чэмпіянату свету і вызвалення гульцоў, якія выступаюць за свае клубы ў плэй-оф. Перад стартам турніру нацкаманда плануе правесці мінімум 6 спарынгавых матчаў. Першы з іх - 16 красавіка дома супраць аўстрыйцаў.