Вікторыя Азаранка выступіць на выставачным турніры

25 мая 2020
Вікторыя Азаранка вяртаецца на корт. Экс першая ракетка свету выступіць у выставачным турніры, які стартуе 23 чэрвеня ў амерыканскім Чарльстане. Кампанію Азаранцы складуць Соф'я Кенін, Б’янка Андрэеску, Слоан Стывенс, Мэдысан Кіз, Аманда Анісімава, Моніка Пуіг, Эжэні Бушар і іншыя. Усяго заяўлена 16 удзельніц. Тэнісісткі будуць падзеленыя на дзве каманды і правядуць 16 адзіночных і 8 парных матчаў. Турнір пройдзе без гледачоў на трыбунах.