Зборная Беларусі па хакеі да 20 гадоў адправілася ў чэшскі Ліберац

30 ноября 2018

Задача перад нашай моладзевай камандай адна - вяртанне ў эліту. Зборная Беларусі па хакеі да 20 гадоў сёння адправілася ў чэшскі Ліберац. Менавіта там каманда правядзе апошні трэніровачны тыдзень перад чэмпіянатам свету ў групе А першага дывізіёна. Туды ж прыбудзе Іван Драздоў з "Дынама" і заакіянскі дэсант колькасцю 9 чалавек. У абойме ўсяго два галкіперы - Грышчанка і Талапіла. Канчатковы склад зборнай на планетарны форум стане вядомы 7 снежня. 

Пачнуць планетарны форум беларусы матчам з нарвежцамі 9 снежня. Фінальная сустрэча пройдзе 15 снежня як раз супраць Латвіі. Толькі пераможца турніру ў Фюсене атрымае пуцёўку ў элітны дывізіён чэмпіянату свету.