Зборная Беларусі па футболе ў рэйтынгу ФІФА займае 78-е месца

2 июня 2016

Зборная Беларусі па футболе ў абноўленым рэйтынгу ФІФА страчвае адну пазіцыю і зараз займае 78-е месца. Напрыканцы мая каманда Аляксандра Хацкевіча правяла два гасцявыя таварыскія матчы - супраць Паўночнай Ірландыі і Ірландыі. У першым саступіла 0:3, у другім перамагла 2:1.