Чарговая спроба да ўцёкаў прадстаўнікоў апазіцыйнага штаба

8 сентября 2020
Адной з галоўных навін мінулага дня ў так званай незалежнай прэсе спрабавалі зрабіць, нібыта затрыманне ў цэнтры Мінска адной з дзяячак так званага апазіцыйнага штаба. Падзеі, якія адбыліся гэтай ноччу, паказалі, што гэта - чарговы фэйк.

Як паведамляюць нам праваахоўнікі, адбыўся прарыў мяжы і спроба ўцёкаў - яе ажыццявілі ўдзельнікі Кардынацыйнага савета Марыя Калеснікава, а таксама два яе найбліжэйшыя паплечнікі - Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў. На гэтым відэа няма начной пагоні. Усё абсалютна спакойна. Тройца праходзіць афіцыйны пункт надгляду ў штатным рэжыме. Але ў сувязі з узмацненнем дзяржаўных меж на ўсіх пунктах пропуску выстаўленыя дадатковыя кантрольныя пункты. Адзін з іх у раёне вёскі Аляксандраўка (менавіта там праводзілася дадатковая праверка) і адбыўся інцыдэнт. Спыніўшыся на агляд аўтамабіля ўцекачы запанікавалі, не падпарадкаваліся патрабаванню супрацоўніка Пагранкамітэта і паспрабавалі схавацца на тэрыторыі Украіны, ледзь не збіўшы пры гэтым пагранічніка. Калеснікава, якая знаходзілася ў аўтамабілі, і якую літаральна выкінулі з машыны,  затрыманая. Двое мужчын збеглі на тэрыторыю Украіны. У дадзены момант сумесна з украінскім бокам праводзяцца пошукавыя мерапрыемствы. Падчас агляду месца здарэння праваахоўнікамі выяўлены мабільны тэлефон аднаго з уцёклых, на якім ёсць запіс, зроблены напярэдадні ад'езду.