Футбол: Германія - Беларусь у прамым эфіры ў 22:40 на "Беларусь 5"

16 ноября 2019
Зборная Беларусі па футболе правядзе сёння заключны матч кваліфікацыі Еўра-2020. У гасцях  каманда Міхаіла Мархеля згуляе супраць Германіі. Адзначым, месца ў варотах саперніка зойме Ноер. Для беларусаў гэты матч перш за ўсё дапаможа праверыць усю абойму каманды.  Сустрэчу Германія - Беларусь глядзіце ў прамым эфіры ў 22:40 на тэлеканале "Беларусь 5".