Нефармальныя перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі: эканоміка, інтэграцыя і вытворчасць вакцыны

23 февраля 2021
Эканоміка, інтэграцыя і вытворчасць вакцыны. Нефармальныя перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі  адбыліся напярэдадні ў Сочы.
 

Эканамічны падмурак

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за падтрымку, якую расійскі бок аказвае эканоміцы нашай краіны,  а таксама адзначыў, што як мінімум  палова гандлёвага абароту Беларусі завязана на Расію, а параўнальна невялікая Беларусь  з'яўляецца чацвёртым па значнасці гандлёвым партнёрам Расіі.

Ключавыя праекты партнёраў

Ішла размова і наконт вялікіх сумесных праектаў. Напрыклад, поўны ўвод у строй Беларускай АЭС дазволіць сэканоміць прыкладна 5 млрд кубічных метраў прыроднага газу. Але патрэбнасць у гэтай сыравіне ў цэлым не знізіцца з улікам планаў па будаўніцтве новага азотнага камбіната ў Гродне. 

Вакцына: імпарт тэхналогій

Закранулі лідары і важную тэму вакцынацыі. Расія  ўжо перадала Беларусі тэхналогіі для вытворчасці прэпарата "Спадарожнік V". У нашай краіне  вытворчасць плануюць пачаць у сакавіку.

Перамовы лідараў Беларусі і Расіі

Пасля сустрэчы тэт-а-тэт лідары прадоўжылі перамовы ў Сочы за катаннем на горных лыжах. Падчас спартыўнага сеансу таксама выкарыстоўвалі і снегаходы. Цяперашняя зіма і ў Беларусі, і ў Расіі дазваляе карыстацца ўсім асартыментам інвентару. Пазней пратаколам сустрэчы  быў прадугледжаны і сумесны абед. 

Сёння экспертная супольнасць актыўна абмяркоўвае  вынікі вялікіх перамоў. У прыватнасці, інтэграцыйны парадак дня. Тут ужо праведзена вялікая работа. Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што раней было абазначана каля 30 напрамкаў  па развіцці супрацоўніцтва, дарожных карт. І раней  кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што ўрады дзвюх краін  папрацуюць над імі: абновяць і мадэрнізуюць, што і было зроблена.

Асноўная частка перамоў двух лідараў  доўжылася каля гадзіны. У спектры тэм  таксама былі  міжнародныя пытанні  і выклікі  ў сферы ваеннай бяспекі.