Зборная Беларусі па футболе прыляцела ў Люксембург на матч групавога турніру Лігі нацый

14 ноября 2018

Зборная Беларусі па футболе прыляцела ў Люксембург на найважнейшы матч групавога турніру Лігі нацый, але, здаецца, нашу каманду ніхто не чакаў. Паспяхова прызямліўшыся і зайдучы ў аэрапорт, футбалісты каля 15 хвілін не маглі прайсці пашпартны кантроль, таму як на месцы адсутнічалі адпаведныя службы. Зрэшты, гэтая замешка не сапсавала агульнага настрою. Сёння ўвечары беларусы выпрабуюць газон мясцовага стадыёна, а ў чацвер маюць намер узяць тры ачкі.

За два туры да завяршэння групавога раўнда Люксембург апярэджвае беларусаў на адно ачко. Заўтра прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 22:45. Пераможца групы выйдзе ў плэй-оф і атрымае выдатны шанец упершыню ў гісторыі адабрацца на чэмпіянат Еўропы.