Зборная Беларусі па фрыстайле адправілася на заключны перадсезонны збор у Фінляндыю

20 ноября 2019
Зборная Беларусі па фрыстайле адправілася на заключны перадсезонны збор  у Фінляндыю. Гэта будзе першы выхад нашых спартсменаў на снег.

У Суомі накіравалася вялікая група беларускіх фрыстайлістаў. Сярод іх і алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова, якая  прапусціла мінулы сезон з-за траўмы. Галоўная задача на гэты сезон для нашай каманды - праверка сіл моладзі. Склад у параўнанні з мінулым годам  значна абнавіўся.

У сярэдзіне снежня ў Кітаі пройдзе першы этап Кубка свету. Усяго запланавана 6. Адзін з іх  у лютым  прымуць беларускія Раўбічы.