На ўсходзе Францыі прайшлі наймацнейшыя навальніцы з градам

8 июля 2019

У 20 дэпартаментах краіны быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. За суткі метэаролагі зафіксавалі 74 тысячы электрычных разрадаў. Самыя ўражлівыя кадры прыйшлі з французскага горада Луара. Там з неба пасыпаліся ледзяныя гарошыны памерам з тэнісны мяч. Мясцовыя параўналі стыхію з прыходам апакаліпсісу, які нават прымусіў закіпець басейны.