Зборная Беларусі атрымала першую перамогу на чэмпіянаце свету па хакеі

12 мая 2014

Зборная Беларусі здабыла першую перамогу на чэмпіянаце свету па хакеі. Напярэдадні наша дружына ўзяла верх над зборнай Казахстана - 4:1. Пераможную шайбу ў другім перыядзе закінуў Мікалай Стасенка. І па ўмовах акцыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якая стартавала на планетарным форуме ў Германіі, менавіта аўтар рашаючага кідка вызначае адрасата фінансавай дапамогі ў памеры 75 мільёнаў рублёў. Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа хакейнага клуба Юнацтва па рашэнні Мікалая атрымае гэтыя грошы.


Гісторыя перамогі - у Станіслава Ліпскага. Зборная Беларусі напярэдадні здабыла гістарычную перамогу - першую на хатнім чэмпіянаце: 4-1 - абыграны Казахстан. Такія моманты назаўжды ўразаюцца ў памяць і яшчэ мацней аб'ядноўваюць нацыю.


Прапусціўшы ў першым перыядзе, нашай зборнай спатрэбілася 18 хвілін, каб адыграцца. Андрэй Сцяпанаў зраўняў лічбы на табло.


А ўжо праз 8 хвілін Мікалай Стасенка, які выступаў пяць гадоў за сталічнае Юнацтва, вывеў беларусаў наперад. Як аказалася пазней, яго кідок стаў пераможным. А аўтар рашаючай шайбы, па ўмовах акцыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, вольны выбіраць, каму дастанецца матэрыяльная дапамога ў памеры 75 мільёнаў беларускіх рублёў. Мікалай ні секунды не сумняваўся.


Сяргей Касціцын і Аляксей Калюжны перамогу зрабілі яшчэ больш упэўненай. Настаўнік зборнай - Глен Хэнлан пасля перамогі быў катэгарычны.


На матчы прысутнічала 13700 балельшчыкаў - мы прэтэндуем на рэкорд - бо пакуль у сярэднім на кожны паядынак прыходзіць 9184 балельшчыкі, а наперадзе яшчэ 14 спаборніцкіх дзён!


Адзначым перамогу зборнай Італіі над Францыяй, якая ў першы дзень чэмпіянату перамагла канадцаў. А таксама пройгрыш зборнай Латвіі 2-3 камандзе Германіі.


Сёння ўсе разам хварэем за нашых - у 16:40 беларусы пачнуць свой паядынак супраць віцэ-чэмпіёнаў свету мінулага года - швейцарцаў.