З 1 верасня 2016 года ўсе дзіцячыя хакейныя школы Беларусі будуць працаваць па адзінай сістэме

31 мая 2016

Пра гэта сёння на справаздачна-выбарнай канферэнцыі заявіў кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі. На думку спецыялістаў, гэта рашэнне наспела даўно.

Таксама сёння на справаздачна-выбарнай канферэнцыі былі падведзены спартыўныя і фінансавыя вынікі сезона, а таксама абраны на пасаду намесніка старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Сяргей Ганчароў.