Кіраўніцтва КХЛ адмовіла ў ініцыятыве пісаць прозвішчы гульцоў на майках на беларускай мове

29 мая 2013
Кіраўніцтва Кантынентальнай хакейнай лігі адмовіла мінскаму Дынама ў ініцыятыве пісаць прозвішчы гульцоў на майках на беларускай мове. У пачатку сезона наш паўпрад у КХЛ прапаноўваў два варыянты: наносіць прозвішчы на беларускім або на беларускім варыянце лацінкі. Ліга не дала дабро ні на адзін з варыянтаў.