У Кыргызстане стартуе саміт Еўразійскага міжурадавага савета

6 Сакавіка 2017

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. На парадку дня двухдзённага форуму 12 пытанняў, якія датычацца ўзаемнага гандлю апошніх двух гадоў і сферы эканомікі з інтэграцыйным патэнцыялам. Удзельнікі разгледзяць пытанне аб арганізацыі ў краінах ЕАЭС вытворчасці аналагаў камплектуючых для машын і сельгастэхнікі. Таксама бакі абмяркуюць развіццё экспарту на рынкі трэціх краін.