Рубрыка "Матчбол"

31 октября 2016

Для мінскага "Юнацтва", чэмпіёна краіны па хакеі, Кубак Беларусі завяршыўся фіяска. Па выніку фінальнага супрацьстаяння сталічная каманда аддала трафей гродзенскаму "Нёману". А ў футбольным чэмпіянаце краіны цікава выглядала барацьба за другое месца. Першае, як вядома, у БАТЭ. Больш пра навіны спорту - у рубрыцы "Матчбол".

Расказвае Андрэй Казлоў.

Чэмпіён краіны вядомы ўжо два тыдні, але барацьба за другое месца абвастраецца неверагодна. На сярэбраныя медалі прэтэндуюць каманды, якія прадстаўляюць мінскі рэгіён. Гэта сталічнае "Дынама", салігорскі "Шахцёр". Іншыя клубы таксама маюць магчымасць, але не такую відавочную.

27-ы тур пачынаўся ў Мінску, дзе "Крумкачы", якія здалі ў гульні напрыканцы сезона, прымалі чэмпіёна-2016 - барысаўскі БАТЭ. Дэбютант Вышэйшай лігі амаль засцярог сябе ад вылету, але падтрымка на стадыёне ў "Крумкачоў" становіцца ўсе меншай. Бо няма станоўчага выніку. На жаль, і матч супраць барысаўскіх футбалістаў у мінчан не атрымаўся. Паражэнне - 0:3.

На наступны дзень гулялі асноўныя прэтэндэнты на званне віцэ-чэмпіёнаў. Мінскае "Дынама" перамагае ў матчы супраць "Белшыны", які спачатку складваўся не на іх карысць. 3:1. Дубль ва Уладзіміра Хвашчынскага.

"Шахцёр" перамагае гродзенскі "Нёман", 1:0, і працягвае адставаць ад "Дынама" на тры балы.

На мінулым тыдні стаў вядомы і пераможца Кубка Руслана Салея. Мінскае "Юнацтва" ўступае гродзенскаму "Нёману" ў насычаным падзеямі матчы, 1:4 - паражэнне мінчан.

Што датычыцца мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе, то "Зубры" працягваюць выязную серыю. Але ж пачалася яна не вельмі добра. Мінчане ў гасцях уступілі яраслаўскаму "Лакаматыву" з лікам, 3:6. А ў нядзелю з падмаскоўным "Віцязем" згулялі ??? Заўтра апошні матч перад міжнародная паўзай. Наш клуб да сябе ў госці чакае рыжскае "Дынама".

На наступным тыдні ў Беларусь вяртаецца еўрапейскі валейбол. Чэмпіёны краіны - мінскія "Будаўнік" і "Мінчанка" стартуюць у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў. Гэта валейбол самай высокай якасці, таму чакаем вас у зале Falcon Club на праспекце Пераможцаў.