Рубрыка "Матчбол"

31 августа 2015

Ці здолее сталічнае “Дынама” зноў наблізіцца да БАТЭ ўсяго на адзін крок? Даведаемся сёння бліжэй да 22 гадзін. Сталічны клуб згуляе сёння супраць футбольнага клуба “Мінск”, а барысаўчане сустрэнуцца з “Белшынай”. У вас яшчэ ёсць час паспець на трыбуны стадыёнаў. А вось пра подзвігі каманд у Еўракубках і першы хатні матч хакейнага “Дынама” дома раскажа Станіслаў Ліпскі. Рубрыка “Матчбол” працягне выпуск.

Вялікі хакей вяртаецца ў сталіцу. Мінскае “Дынама” першы хатні матч у восьмым сезоне КХЛ праводзіла напярэдадні, аднаклубнікаў з Рыгі прымалі "зубры". Пасля двух пройгрышаў “Спартаку” і СКА, нарэшце, вельмі хацелася ўбачыць вікторыю мінчан, тым больш на фоне скандалу з прызнаннем беларусаў легіянерамі ў Лізе.

Аднак нават закінуць шайбу ў вароты латвійскіх хакеістаў мінчане так і не здолелі, бела-блакітныя саступілі 0:4.

Так, тры матчы ў сезоне "зубры" прайгралі, аднак ці падстава гэта для расчаравання. Зразумела, не! На старце папярэдняга самага паспяховага сезона беларусаў у КХЛ сталічныя таксама саступілі СКА і таксама “Рызе”, а ў выніку, памятаеце, усё было добра.

Нягледзячы на ўсе праблемы, з якімі сутыкнулася мінскае “Дынама”, зараз падтырмка камандзе патрэбна як ніколі, вельмі добра, што прыхільнікі "зуброў" гэта разумеюць. Наступны хатні матч адбудзецца 8 верасня супраць “Трактара”.

І я не магу не ўзгадаць бліскучае выступленне белорускіх футбольных флагманаў у Еўракубках. БАТЭ пяты раз у сваёй гісторыі згуляе ў групе Лігі чэмпіёнаў, а “Дынама” другі раз заваёўвала права стаць удзельнікам асноўнага раўнда Лігі Еўропы.

У нашу краіну зноў прыдзе “Барселона” з Леанэлем Месі, італьянская “Рома” і “Баер” з Леверкузена. Менавіта гэтыя каманды згуляюць у адным квартэце разам з барысаўчанамі. Першы паядынак жоўта-сінія правядуць у гасцях 16 верасня супраць “Баера”, іспанскі клуб прыдзе ў Барысаў 20 кастрычніка. Дададзім, ужо ў гэтым сезоне БАТЭ зарабіў у Лізе чэмпіёнаў амаль 15 мільёнаў еўра.

А вось бела-блакітныя ў сваю кішэнь пакуль што паклалі толькі два з паловай мільёны, аднак у выніку паспяховага выступлення ў групе мінчане лічбу могуць падвоіць. У квартэце з дынамаўцамі – “Вікторыя” з Чэхіі, “Вільярыял” з Іспаніі і аўстрыйскі “Рапід”. Першая гульня пройдзе на выездзе 17 верасня супраць “Вікторыі”.

На гэтым тыдні стартуе чэмпіянат краіны па хакеі. Ужо ў чацвер суперматч “Шахцёр” – “Юнацтва”, у сераду сталічнае “Дынама” згуляе супраць “Ёкерыта” ў Фінляндыі, а ў суботу разам падтрымліваем нацыянальную зборную краіны па футболе. Каманда Аляксандра Хацкевіча згуляе супраць Украіны. Усе гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт і яшчэ ўбачымся.