Рубрыка «Матчбол»

18 января 2016

Зборная Беларусі па гандболе атрымлівае бліскучую перамогу над Ісландыяй на чэмпіянаце Еўропы, што праходзіць у Польшчы. Наступны сапернік дружыны Юрыя Шаўцова - Нарвегія: вікторыя над скандынавамі гарантуе беларусам выхад у другі этап спаборніцтваў. А тым часам Аляксандра Сасновіч выдатна стартуе на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе. Яшчэ адна мінчанка – Вікторыя Азаранка - сваю гульню правядзе заўтра. Рубрыка "Матчбол".

Мінскае "Дынама" зноў прайграе і рызыкуе не выйсці ў плэй-оф КХЛ: да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату засталося правесці усяго 10 матчаў.

Чарговае паражэнне (ужо чацвёртае запар) і пры ўсім гэтым буйное адбылося напярэдадні. Бела-блакітныя нічога не здолелі супрацьпаставіць "Авангарду" ў Омску - 1:8. Адзіную шайбу у складзе мінчан закінуў Канстанцін Кальцоў. Пасля 50-ці матчаў у каманды 68 балаў і 10-е месца. На восьмай пазіцыі зараз "Слован" з Браціславы, у славацкай дружыны на 8 ачкоў больш. Каб выйсці ў плэй-офф, у апошніх матчах неабходна атрымаць на тры вікторыі больш, чым "Слован".

А вось у хакейнай Экстралізе яшчэ толькі экватар спаборніцтваў, час падняцца ў турнірнай табліцы ёсць. Зараз сярод лідараў салігорскі "Шахцёр" і сталічнае "Юнацтва".

Хутчэй за ўсё менавіта каманды цэнтральнага рэгіёна і разыграюць паміж сабой тытул чэмпіёна. Аднак больш пытанняў на гэты момант выклікае новая схема правядзення турніру: з мінулага года 12 каманд гуляюць у две стадыі, пасля першай лепшыя 6 сустракаюцца толькі паміж сабой, уласана як і горшыя.

Не задаволеныя хакеісты і календаром Экстралігі.

Не абмінем і прыемнае: мужчынская зборная Беларусі па гандболе, перад якой федерацыя не ставіла канкрэтных задач на чэмпіянат Еўропы, атрымлівае складаную, але вельмі бліскучую перамогу на гэтым турніры над зборнай Ісландыі - 39:38 і такім чынам робіць гучную заяўку на выхад у другі этап спаборніцтваў. Для гэтага заўтра неабходна не прайграць Нарвегіі. Вырашальны паядынак пачнецца ў 8 гадзін 15 хвілін.

Любіце спорт!