Рубрыка Матчбол

9 декабря 2013
У футбольнага клуба Дынама-Мінск будзе новы галоўны трэнер, а галандзец Роберт Маскант вяртаецца дадому. Дарога на радзіму чакае і каманду Гарадзея - клуб быў за крок ад дэбюта ў Вышэйшай лізе чэмпіянату краіны. Заўважныя спартыўныя падзеі Мінскай вобласці ў нашай рубрыцы Матчбол.

Сталічнае футбольнае Дынама пачынае новую трэнерскую эпапею. З Робертам Маскантам на мінулым тыдні кіраўніцтва клуба развіталася - афіцыйна па ўзаемнай згодзе. Аднак галандзец прызнаецца, што свой патэнцыял нават на 50% не раскрыў.
Гэтай падзеі прысвяцілі нават прэс-канферэнцыю. Генеральны дырэктар клуба Сяргей Паўлюковіч растлумачыў прынятае рашэнне.

Кантракт з трэнерам быў разлічаны на паўтара года - практыка традыцыйная, спецыялістам звычайна даюць час на адаптацыю. Свой час Роберт Маскант не выдаткаваў бяздарна, больш за тое, заваяваў бронзавыя медалі, а ў чацвёртым крузе чэмпіянату набраў ачкоў з Дынама больш за астатнія каманды першай шасцёркі. Таму галандца зразумець можна.

Імя 29 трэнера пакуль не называюць, смутны час ў клубе ўсё ж працягваецца. Пажадаем поспехаў гэтай камандзе і яе кіраўніцтву.

Не пакінем без увагі і футбольны клуб Гарадзея, а больш дакладна, каманду з гэтага горада. Каманда атрымала 180 хвілін каб даказаць, што ў наступным сезоне яна варта папоўніць сталічны дэсант у Вышэйшым футбольным дывізіёне.

Аднак ці для гэтага часу было мала, ці ўсё ж другая каманда першай лігі аб'ектыўна слабейшая за прадстаўніка Вышэйшай лігі, ці ўсё ж Магілёў (а менавіта з Дняпром Гарадзея змагалася за права выступаць у наступным сезоне ў мацнейшым дывізіёне краіны) больш жадаў гуляць у вышцы - але Гарадзея ўступіла. Першы матч плэй-оф завяршыўся паражэннем каманды са Слуцка 1:3. Напярэдадні ў гульні ў адказ дружыны не выявілі пераможцу - 0:0.