Рубрыка Матчбол

1 сентября 2014

БАТЭ, мінскае Дынама, зборная Беларусі па футболе і Вікторыя Азаранка. Пра гэта сёння ў рубрыцы Матчбол больш падрабязна. Але большай увагі заслугоўвае клубны беларускі футбол. Упершыню ў нашай гісторыі адразу дзве беларускія каманды сталі ўдзельнікамі прэстыжных групавых стадый Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.


Гэта жараб'ёўка Лігі чэмпіёўнаў. І кіраўнікі БАТЭ з лёгкім адчуваннем эйфарыі чакаюць сапернікаў барысаўчан па групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.


Нашаму клубу выпалі наступныя сапернікі. Партугальскі Порту, украинскі Шахцёр і іспанскі Атлетык. Усе каманды, безумоўна, цікавыя і па еўрапейскіх мерках даволі моцныя.


За два дні да жараб'ёўкі БАТЭ змагаўся са славацкім клубам Слован. Пасля гасцявых 1:1 барысаўчанам дастаткова было і безгалявой нічыёй. Але ж нашыя хлопцы тройчы забілі ў вароты сапернікаў.


3:0. БАТЭ чацвёрты раз становіцца ўдзельнікам элітнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.


Аляксандар Ермаковіч, галоўны трэнер ФК БАТЭ: Што тычыцца Дынама, то мінчане ўвогуле ўпершыню выйшлі ў групу Лігі Еўропы. Бела-блакітныя двойчы абыгралі партугальскі Насьянал. Цікава, што на працягу кваліфікацыйных гульняў, якія склалі шэсць матчаў, Аляксандар Гутар прапусціў толькі два мячы, і ўсе ў апошняй гульні.


У групе Лігі Еўропы Дынама будзе змагацца з моцнай Фіяранцінай, ПАОКам і Генгамам.


Шахцёр у першым матчы саступіў галандскаму ПСВ, але, зразумела, шанцы на выхад у групавы раўнд не страціў. А лік 0-0 трымаўся да 90-й хвіліны матча. Але ж футбалісты Салігорска кінуліся ў контратаку і прапусцілі адзін, а потым і другі мяч.


У наступны панядзелак зборная Беларусі па футболе распачне шлях у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па футболе. Гэты турнір у 2016 годзе прыме Францыя. Яго адметнацсь - большая чым раней колькасць удзельнікаў.


Для настаўніка зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева адборачны цыкл на Еўра стане другім на гэтай пасадзе. 4 верасня беларусы згуляюць супраць Таджыкістана ў таварыскім матчы. А ўжо 8 верасня першы афіцыйны матч. Наш сапернік - зборная Люксембурга. Таксама ў групе з беларусамі Іспанія, Украіна, Славакія і Македонія.


Вікторыя Азаранка, здаецца, справілася з наступствамі траўм, якія яе не адпускалі на працягу доўгага часу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе беларуска прайшла ўжо тры кругі. На апошнім матчы яна разграміла расіянку Алену Весніну. Два сэты завяршыліся з аднолькавым лікам - 6:1.


Наступны матч Вікторыі Азаранкі запланаваны на час, калі ў Беларусі будзе ноч. Яна згуляе супраць сербкі Аляксандры Круніч. Гэта матч ужо чацвёртага круга, таму нашай тэнісістцы пажадаем і далей на турніры толькі поспеху.