Вера Лапко выйшла ў трэці круг турніру ITF у Варшаве

22 Чэрвеня 2017

Вера Лапко выйшла ў трэці круг турніру ITF, які ў гэтыя дні прымае Варшава. Беларуская тэнісістка ў трохсэтавым супрацьстаянні адолела італьянку Анастасію Грымальскую 4:6, 7:6, 6:4. У 1/4 беларуска згуляе з прадстаўніцай Украіны восьмай сеянай Вольгай Ланчук.