Рубрыка "Матчбол"

16 марта 2020
Напружаныя чвэрцьфінальныя  паядынкі Кубка Беларусі па футболе  завяршыліся ў выхадныя. Два клубы, якія прадстаўляюць Мінскі рэгіён,  прабіліся ў  паўфіналы - БАТЭ і “Шахцёр”. Але гэтая навіна была не галоўнай у футболе. 11 сакавіка адбылася закрытая прэм'ера фільма пра Аляксандра Глеба. 

Падрабязнасці ў "Матчболе".

Самы вядомы беларускі футбаліст сучаснасці Аляксандр Глеб афіцыйна завяршыў прафесійную кар'еру. Пра гэта ён заявіў пасля прагляду фільма маёй калегі Ганны Эйсмант "Наш HLEB". Як прайшла прэм'ера, глядзіце далей.

Першы закрыты паказ прайшоў па ўсіх законах кінапрэм'ер. Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага футбола Аляксандр Глеб завяршыў прафесійную кар'еру. І пра гэта экс-паўабаронца БАТЭ, “Штутгарта”, “Арсенала” і “Барселоны” аб’явіў пасля закрытага паказу 2-серыйнага фільма Ганны Эйсмант "Наш HLEB", які пройдзе ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”  17 сакавіка адразу пасля “Панарамы”. У матэрыяле сабраны эксклюзіўныя кадры кар'еры легендарнага футбаліста, а таксама будуць упершыню паказаны інтэрв'ю з тытулаванымі трэнерамі: Феліксам Магатам, Хасепам Гвардыёлам, Арсенам Венгерам і зорнымі напарнікамі па камандзе - Енсам Леманам, Кевінам Кураньі, Сескам Фабрэгасам, Мацье Фламіні і Томашам Расіцкі.

Аляксандр Глеб неаднаразова станавіўся лепшым футбалістам Беларусі, а таксама адзіным з нашых гульцоў, хто перамагаў у Лізе чэмпіёнаў. Такім чынам,  "Наш HLEB"  ужо 17 сакавіка ў вячэрнім эфіры на "Беларусь 1" у 21:50.

Тым часам былы клуб Аляксандра Глеба - барысаўскі БАТЭ - выходзіць у паўфінал Кубка Беларусі па футболе. Пасля няўдалага сезона ў нацыянальным чэмпіянаце  ў Барысаве вельмі чакаюць тытулаў. Да перамогі ў адным з іх жоўта-блакітныя сталі бліжэйшымі. 

Барысаўскі БАТЭ ўсё ж праходзіць мінскае “Дынама” ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі. Пасля вікторыі ў гасцях 2-1 жоўта-сінія ў гульнявой перастрэлцы сёння таксама перамаглі. Рыяс лік адкрыў,  але праз 11 хвілін Бага парытэт аднавіў. Экс-паўабаронца БАТЭ ў першым тайме яшчэ раз адзначыўся, але ў канцоўцы першага адрэзка гульні Філіпенка зноў зраўнаваў лік. У другім тайме забіў Бахар, аднак суддзі адмянілі ўзяцце варот з-за афсайду. Гэты момант надламаў мінчан, а Максім Скавыш паставіў кропку ў гульні, 3-2. Далей ідуць барысаўчане. Дубль Юрыя Кендыша прыносіць перамогу “Шахцёру” дома над “Тарпеда-БелАЗ”,  2-0. 3-0 па суме дзвюх гульняў далей ідуць “гарнякі”.

А сёння сталі вядомы пары паўфінальных паядынкаў. Брэсцкае “Дынама” сустрэнецца с салігорскім “Шахцёрам” і мозырская “Славія” з барысаўскім БАТЭ. 

Напрыканцы “Матчбола” адзначу, што ў мінулыя выхадныя завяршыўся біятлонны сезон. І адразу некалькі легендарных біятланістаў, такіх  як Мартэн Фрукад і Кайса Макарайнен, завяршылі кар'еру. У апошняй гонцы сезона адзначу і выступленне нашага Антона Смольскага, які зноў у кар'еры трапіў у топ-20 лепшых біятланістаў. Тым часам з біятлонам мы развітваемся да лістапада.